10 каманд, якія прадстаўляюць факультэты Купалаўскага ўніверсітэта, счапіліся ў спаборніцтве розуму, каб праверыць, чые веды аб роднай краіне больш шырокія. Удзельнікаў чакалі пытанні аб гісторыі Беларусі і Дня Незалежнасці, на веданне дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, аб вядомых гістарычных асобах і ключавых перыядах у жыцці краіны.
Па выніках напружаных інтэлектуальных бітваў пераможцам стала каманда работнікаў юрыдычнага факультэта ў складзе старшых выкладчыкаў кафедры міжнароднага права Наталлі Габец і Дар'і Івінскай, а таксама старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Андрэя Васьковіча.
Уладальнікам другога месца стала каманда работнікаў факультэта фізічнай культуры, у якую ўвайшлі загадчык кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны Лусіне Харазян, спецыяліст 1 катэгорыі Святлана Кулевіч і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта Наталля Крывіцкая.
Трэцяе месца заняла каманда філалагічнага факультэта ў склад якой увайшлі студэнтка 1 курса Уладзіслава Сак і студэнты 2 курса Аляксандр Буката і Галіна Несцяровіч.
Гэта інтэлектуальная гульня стала яркім і займальным пачаткам святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Купалаўскім універсітэце.
30 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы для студэнтаў і супрацоўнікаў прайшла інтэлектуальная гульня, прысвечаная не толькі святу, але і гісторыі Беларусі.





