Працоўнай дзейнасцю байцоў атрада кіраваў камандзір, студэнт інжынернага факультэта Даніла Гулевіч. Месцам працы студатрадаўцаў стаў вытворчы цэх ААТ «Беллакт» у горадзе Гродна. У перыяд сезоннай перапрацоўкі зялёнага гарошку, калі прадпрыемства прымала да 25 тон сыравіны за суткі, байцы «Фартуны» ажыццяўлялі ўпакоўку слоікаў у сеткі для аўтаклаваў і выкладку гатовай прадукцыі на паддоны.
Высокі ўзровень арганізацыі працы і прафесіяналізм чальцоў студэнцкага атрада былі адзначаны прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі: тэлевізійная здымачная група наведала вытворчы аб'ект з мэтай асвятлення працоўных будняў удзельнікаў праекту.
У перыяд актыўнай фазы нарыхтоўчай кампаніі студэнцкі вытворчы атрад Купалаўскага ўніверсітэта «Фартуна» імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Ісакавіча Абялеўскага ўнёс значны ўклад у рэалізацыю абласнога маладзёжнага вытворчага праекта «ВітамінКо». Маштабная ініцыятыва аб'яднала больш за 60 навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў і каледжаў Гродна.



