Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Лістапад 2021 16:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыта галасаванне за лепшую працу фотаконкурсу "Я - студэнт"

golosovanie studentПрагаласаваць можна онлайн на сайце Купалаўскага ўніверсітэта з 15 па 16 лістапада.

Фотаконкурс праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня студэнта. Для ўдзелу неабходна было даслаць адно фота на тэму студэнцтва з выявай любога цікавага моманту з жыцця купалаўца. Галоўная ўмова - на здымку павінен быць захаваны ўдзельнік конкурсу.

Усе працы размешчаны на сайце ўніверсітэта. Аддаць свой голас за найлепшы здымак можа кожны. Для гэтага неабходна прайсці аўтарызацыю па спасылцы і прагаласаваць за працу аднаго з удзельнікаў фотаконкурсу. Пераможцу аб'явяць 17 лістапада, у Міжнародны дзень студэнта.