Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Май 2024 08:16

У Купалаўскім універсітэце пачалася падрыхтоўка да ЦТ і ЦЭ

IMG 9741У рамках падрыхтоўкі да правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ва ўніверсітэце праведзены арганізацыйная нарада для членаў арганізацыйных камісій карпусоў правядзення ЦЭ і ЦТ і навучальны семінар для педагагічных работнікаў і арганізатараў.

Першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі звярнуў асаблівую ўвагу членаў арганізацыйных камісій на дакладнае і няўхільнае выкананне інструкцый і нарматыўных дакументаў, зладжанае ўзаемадзеянне ў рабоце.

Начальнік аддзела тэсціравання і прафарыентацыі моладзі ЦДА Наталля Кранцэвіч падрабязна праінструктавала педагагічных работнікаў і арганізатараў у аўдыторыі аб умовах і парадку работы падчас правядзення ЦЭ і ЦТ, аб алгарытмах работы з бланкамі адказаў і экзаменацыйнымі матэрыяламі. У арганізацыйнай нарадзе і навучальным семінары прынялі ўдзел каля 600 чалавек.

Таксама 17 траўня Наталля Кранцэвіч і начальнік Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лапкоўская прынялі ўдзел у нарадзе па пытаннях правядзення цэнтралізаванага іспыту, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Нараду праводзіў намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

У ходзе нарады звярталася ўвага на выкананне патрабаванняў бяспекі, прапускнога рэжыму ў дні правядзення цэнтралізаванага іспыту, асаблівасці арганізацыі цэнтралізаванага іспыту.