Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 25 Чэрвень 2024 11:29

Дэкану інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта

IMG 356424 чэрвеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны.

У лік сямі выкладчыкаў, узнагароджаных за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі, увайшоў дэкан інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Ліннік.

Падзяка Прэзідэнта становіцца важным матывавальным фактарам для іншых выкладчыкаў і студэнтаў. Яна паказвае, што намаганні, укладзеныя ў адукацыю і навуковыя даследаванні, не застаюцца незаўважанымі і атрымліваюць заслужанае прызнанне. Менавіта праз адукацыю мы фарміруем новыя пакаленні спецыялістаў, якія будуць працягваць удасканальваць нашу краіну і пераадольваць выклікі сучаснасці.