Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Ліпень 2024 15:46

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў

45669 227 чэрвеня 2024 года падведзены вынікі конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2024 годзе, які быў арганізаваны ў адпаведнасці з загадам прарэктара па выхаваўчай рабоце ад 04.04.2024 № 432 «Аб правядзенні конкурсу метадычных распрацовак

Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праводзіцца ва ўніверсітэце ўжо адзінаццаты раз, пачынаючы з 2014 года з мэтай удасканалення сістэмы метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу і падтрымкі інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.

У 2024 годзе ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў прынялі ўдзел 32 аўтары і 18 аўтарскіх калектываў, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 50 метадычных распрацовак.

Па рашэнні конкурснай камісіі дыпломамі пераможцаў і прызёраў адзначаны 13 аўтараў і 10 аўтарскіх калектываў, якімі былі падрыхтаваны 23 метадычныя распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў.