Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 05 Ліпень 2024 11:45

У Купалаўскім універсітэце распрацавалі эколага-патрыятычны маршрут

photo 5204173076579869387 xСупрацоўнікі кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы распрацавалі ўнікальны эколага-патрыятычны маршрут «Гродзенская крэпасць - таямніцы і адкрыццё».

Маршрут з'яўляецца унікальным у Беларусі напрамкам экатурызму. Ён не толькі дазваляе пашырыць эколага-батанічныя і гістарычныя веды, але і дапамагае ў фарміраванні экацэнтрычных каштоўнасцей.

Маршрут прадугледжвае наведванне фартоў часоў Першай сусветнай вайны, якія з'яўляюцца часткай адной з самых буйных крэпасцей у Беларусі. А таксама вывучэнне рэдкіх відаў імхоў і папараці!

Выяўлена звыш 90 відаў мохападобных, з якіх больш за 20% з'яўляюцца рэдкімі і ахоўнымі. Па выніках даследаванняў рэдкія віды мохападобных унесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.

З 2019 года Гродзенская крэпасць стала помнікам прыроды мясцовага значэння.