Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Снежань 2024 10:25

Прыём заявак на ўдзел у фестывалі-конкурсе "АРТ-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ" прадоўжаны

eb4758095cbe43bf95e621a9504ebf35 1180x600Купалаўцы, выдатна спяваеце ці танчыце – хутчэй адпраўляйце заяўку на электронны адрас ARTparad.vitebsk@gmail.com. Паспейце да 25 снежня. Станьце часткай грандыёзнай падзеі – VI Міжнароднага фестывалю «Арт-парад у Віцебску».

«Арт-парад у Віцебску» адбудзецца з 8 па 10 студзеня. За пяць гадоў свайго існавання ў фестывалі прынялі ўдзел больш за 3500 чалавек з 20 краін свету. Канкурсанты і ўдзельнікі перайменавалі фестываль па-свойму і далі мянушку «малодшы брат Славянскага базару».

У 2025 годзе фестываль будзе праводзіцца ў двух фарматах offline і online. Ён накіраваны на самарэалізацыю таленавітых дзяцей і моладзі, арганізацыю дасугавай дзейнасці, папулярызацыю творчых праектаў, адукацыйную форму, пабудову адзінай творчай прасторы, умацаванне міжнародных сувязей праз культурнае супрацоўніцтва і творчасць.

Адзначым, што ў конкурснай праграме могуць прыняць удзел творчыя калектывы і выканаўцы ў намінацыях: «ВАКАЛ» (эстрадны, народны, акадэмічны) для сола, ансамбляў, малых форм і вялікіх складаў; «ХАРЭАГРАФІЯ» (эстрадны, народны, класічны, сучасны танец) для сола, ансамбляў, малых формаў і вялікіх складаў. Для ўдзельнікаў конкурсу вызначаны наступныя ўзроставыя катэгорыі: 6-9 гадоў, 10-14 гадоў, 15-18 гадоў, 19-31 года, 32 і старэйшыя.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца ​​на сайце фестывалю.

ПАЛАЖЭННЕ

ЗАЯЎКА