Удзельнікі алімпіяды вырашалі 6 матэматычных задач на працягу 1,5-2 гадзін. Пасля завяршэння спаборніцтва школьнікі маглі паўдзельнічаць у інтэрактыўных мерапрыемствах, арганізаваных студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Вынікі алімпіяды будуць падведзены 13 мая. Азнаёміцца з вынікамі можна на сайце math.grsu.by. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 17 мая 2025 года ў 12.30 у аўдыторыі 218 па вул. Ажэшкі, 22.
Даведачна: факультэт матэматыкі і інфарматыкі падтрымлівае традыцыю працы са школьнікамі. З 1957 па 1989 гады паспяхова дзейнічала Школа юных матэматыкаў, а з 1999 года функцыянуе Школа дакладных навук.