Маладых вучоных павіншаваў Міністр адукацыі Андрэй Іванец, які адзначыў, што "сённяшняя моладзь - дапытлівая, яна хоча не толькі атрымліваць якасную адукацыю, але і генерыраваць новыя веды".
На выставе была прадстаўлена інавацыйная методыка Даны Сікіржыцкай "Я неідэальны і маю права", выкананая пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяны Гіжук. Гэтая распрацоўка нацэлена на дыягностыку і карэкцыю дэзадаптыўнага перфекцыянізму, які можа негатыўна ўплываць на псіхаэмацыйны стан асобы.
Распрацоўка ўяўляе сабой працоўны сшытак з заданнямі для самастойнай працы. Методыка грунтуецца на прынцыпах кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі (КПТ), аднаго з найбольш эфектыўных і навукова абгрунтаваных метадаў псіхатэрапіі. Прадстаўленая методыка можа стаць каштоўнай прыладай для псіхолагаў-практыкаў і ўсіх, хто імкнецца да асобаснага росту і паляпшэнню якасці жыцця. Распрацоўка дэманструе патэнцыял навуковых даследаванняў у вырашэнні актуальных сацыяльных праблем і садзейнічае развіццю інавацыйных падыходаў у сферы псіхалагічнай дапамогі.