Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Верасень 2025 10:13

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы»

logotipДзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 30-31 кастрычніка 2025 г. праводзіць V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы».

У ходзе канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне, шэраг секцыйных пасяджэнняў, а таксама круглых сталоў.

Тэматыка секцыйных пасяджэнняў: трансфармацыя сацыяльна-эканамічных адносін ва ўмовах цыфравізацыі грамадства; навука і адукацыя ў сістэме сучасных сацыяльных ведаў; трансфармацыя сацыякультурнай прасторы ва ўмовах выклікаў сучаснага грамадства; асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця рэгіянальных даследаванняў.

Тэматыка круглых сталоў: навуковы патэнцыял гендэрных даследаванняў («women's and men's studies» (жаночых і мужчынскіх даследаванняў)) у развіцці сучаснага грамадства; новыя напрамкі і інавацыйныя метадалагічныя падыходы ў сучаснай сацыялогіі; палітычная і сацыяльная бяспека беларускай дзяржавы ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз.

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская, англійская.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі і ўключэння матэрыялаў у зборнік неабходна ў тэрмін да 10 верасня 2025 года запоўніць заяўку праз электронную форму.