Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Верасень 2025 11:48

Купалаўцы прынялі ўдзел у маштабным маладзёжным Фестывалі прафесій у Мінску

photo 2025 09 15 11 35 1213 верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага прайшоў маладзёжны Фестываль прафесій. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 35 ВНУ, 20 каледжаў і 10 буйных прадпрыемстваў Беларусі. Тут былі прадстаўлены 15 інтэрактыўных пляцовак: ад «Службы выратавання» да «Пункта мытнага кантролю».

На пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі майстар-клас па 3D-мадэляванні з выкарыстаннем адытыўных тэхналогій, выставу «У свеце раслін», а таксама прафарыентацыйныя і адукацыйныя трэнінгі. Жыхары і госці горада Мінск змаглі ўбачыць унікальную археалагічную выставу, пратэсціраваць акуляры віртуальнай рэальнасці, папрацаваць з канструктарамі для стварэння праграмуемых робатаў і многае іншае.

Пляцоўку ўніверсітэта наведала старшыня Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Анастасія Кісялевіч.