Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Чэрвень 2026 14:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла міжнародная неаканферэнцыя «Баркемп ByProject 2026»

IMG 985326 чэрвеня на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося пленарнае пасяджэнне IX міжнароднай неаканферэнцыі «Баркемп ByProject 2026». Удзельнікі прадставілі працы, якія раскрываюць тэму праектнай дзейнасці ў адукацыйным асяроддзі.

Неаканферэнцыя прайшла ў рамках міжнароднага адукацыйнага марафону «Купалаўскія праекты». Яе ўдзельнікамі сталі вядучыя эксперты, педагогі і студэнты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Ізраіля і іншых краін.

Асноўным напрамкам працы баркемпа стала праектная дзейнасць як сродак фарміравання патрабаваных кампетэнцый навучалых і навучэнцаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы Купалаўскага ўніверсітэта Лявонцій Паўлаў. Ён падкрэсліў, што за 11 гадоў існавання марафону «Купалаўскія праекты» супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы было створана і ўкаранёна ў адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы 89 сеткавых праектаў і вэб-квестаў, што пазітыўна адбіваецца на павышэнні якасці адукацыі.

Удзельнікі беркемпа абмеркавалі трансфармацыю праектай дзейнасці ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі, працу настаўнікаў з інструментамі штучнага інтэлекту, выкарыстанне вэб-урока ў сістэме праектна-метадычнай дзейнасці, практыку навучання ў вялікіх размеркаваных камандах, інтэрактыўныя тэхналогіі навучання нормам паводзін у міжкультуным адукацыйным асяроддзі і праектна-арыентаванае навучанне. Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з ужо дзеючымі праектамі.

Выступленні выклікалі жывую цікавасць у прысутных. Яны актыўна абмяркоўвалі прадстаўленыя працы і задавалі пытанні.

Міжнародная неаканферэнцыя «Баркемп ByProject 2026», арганізаваная факультэтам матэматыкі і інфарматыкі, у чарговы раз стала пляцоўкай для абмену прафесійным вопытам і ўмацавання не толькі адукацыйных, але і сяброўскіх сувязяў паміж навучальнымі ўстановамі розных краін.