Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 17 Сакавік 2024 11:49

Асацыяцыя выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы

alumni

Дарагія выпускнікі!

Асацыяцыя выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»


Запрашаем вас уступіць у Асацыяцыю выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Асацыяцыя выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (далей па тэксце – Асацыяцыя) з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем выпускнікоў універсітэта, якое фарміруецца на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў па садзейнічанні развіццю універсітэта і дзейнічае на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, галоснасці і самакіравання.

 


 Сайт Асацыяцыі выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы - alumni.grsu.by

 
telegram vkontakte odnoklassniki facebook
 

Прадметам дзейнасці Асацыяцыі выпускнікоў з'яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць, накіраваная на дасягненне наступных мэт:

  • аб'яднанне намаганняў членаў арганізацыі па садзейнічанні павышэння прэстыжу ўніверсітэта;
  • садзейнічанне ўмацаванню сувязей ГрДУ імя Янкі Купалы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях.

Асноўныя задачы:

  • супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама з грамадскімі аб'яднаннямі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
  • супрацоўніцтва і ўзаемадапамога з міжнароднымі арганізацыямі ў вырашэнні пытанняў ГрДУ імя Янкі Купалы;
  • вывучэнне грамадскай думкі аб дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы;
  • садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў універсітэта;
  • ажыццяўленне вытворча-гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на вырашэнне статутных мэт і задач.

 

Приказ № 1144 от 01.09.2023 «О создании Ассоциации выпускников учреждения образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы»