З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся ў анлайн- і афлайн-фармаце прадстаўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў: Дзмітрый Улыбышаў, дырэктар Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт (Рэспубліка Казахстан), Алімжон Рыскулаў, дэкан сумеснага факультэта БНТУ-ТГТрУ, доктар тэхнічных навук, прафесар (Рэспубліка Узбекістан), Ілля Ахотнікаў, дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі і менеджменту Расійскага ўніверсітэта транспарту, прафесар Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства (РАЕ) (Расійская Федэрацыя), Ігар Сітоў, кіраўнік цэнта эканамічных і палітычных даследаванняў, памочнік рэктара Санкт-Пецярбургскага эканамічнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Гулчэхра Аллаева, доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры "Эканоміка і менеджмент прамысловасці" Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя І. Карымава (Рэспубліка Узбекістан).
Падчас пленарнага пасяджэння выступілі з дакладамі прадстаўнікі БДЭУ, БДУІР, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва (Рэспубліка Казахстан), Вышэйшай школы фінансаў РЭУ імя Р.В. Пляханава, Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта (Рэспубліка Узбекістан). У рамках канферэнцыі адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў заказчыкаў кадраў факультэта эканомікі і кіравання, установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт", Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Расійскага ўніверсітэта транспарту (МІІТ), Таджыкскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта. Праца ўдзельнікаў круглага стала была накіравана на пошук вырашэння праблем забеспячэння эканамічнай бяспекі ў рамках дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
Выступленні з дакладамі прадоўжыліся 30 мая на базе факультэта эканомікі і кіравання ў змешаным фармаце ў рамках чатырох секцый: "Устойлівае развіццё суб'ектаў гаспадарання ва ўмовах лічбавай трансфармацыі", "Устойлівае развіццё фінансавай сістэмы і бухгалтарскага ўліку ва ўмовах інавацыйнай эканомікі", "Матэматычныя і інструментальныя метады даследавання сацыяльна-эканамічных працэсаў" сусветнай эканоміцы».
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта адзначыла важнасць правядзення такіх навуковых форумаў, таму што яны ўплываюць на фарміраванне стратэгій і падыходаў да вырашэння актуальных праблем у эканамічнай сферы.
- На парадку дня агульныя моманты сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, пытанні глабалізацыі, а таксама мадэляванне эканамічных сістэм і працэсаў у супрацоўніцтве з рынкамі суседніх краін. Перш за ўсё, зараз усіх цікавяць пытанні развіцця эканамічных працэсаў ва ўмовах уплыву санкцыйнага ціску Калектыўнага Захаду. Узнікае вялікі спектр пытанняў у развіцці дзяржаўных эканамічных узаемаадносін у такіх умовах, і сінэргія навуковых пошукаў і практыка-арыентаваных падыходаў павінна стаць надзейнай платформай далейшага развіцця краін, - падзялілася Марына Яўгенаўна.
У рамках навуковай падзеі для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па Купалаўскім універсітэце. Госці пазнаёміліся з акадэмічным і навуковым патэнцыялам факультэта эканомікі і кіравання, наведалі галоўны корпус ГрДУ імя Янкі Купалы.
Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў, якія стаяць перад эканомікай Беларусі і сусветнай супольнасцю ў цэлым. Удзельнікі змаглі абмяняцца думкамі і ідэямі, што садзейнічала выпрацоўцы эфектыўных рашэнняў ва ўмовах глабальных выклікаў.