Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Кастрычнік 2025 15:00

У Купалаўскім універсітэце паспяхова стартаваў праект «ШІасяроддзе»

8G0A4420У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачалася рэалізацыя ўнікальнага праекта «ШІасяроддзе», накіраванага на інтэграцыю тэхналогій штучнага інтэлекту ў адукацыйны працэс. Першыя дзве сустрэчы пацвердзілі высокую цікавасць выкладчыкаў да гэтай актуальнай тэмы.

Ад канцэпцыі да практыкі: збіраем ідэальнага асістэнта

Першы занятак («Штучны інтэлект побач») быў прысвечаны таму, як «уступіць у кантакт» з ШІ. Удзельнікі ў гульнявой форме "збіралі" свайго ідэальнага ШІ-асістэнта, выбіраючы для яго тры ключавыя суперздольнасці з пяці прапанаваных: "Рэнтген-зрок" (аналітыка), "Кланаванне" (персаналізацыя), "Хуткасць думкі" (зваротная сувязь), "Генератар ідэй" (стварэнне кантэнту)  і "Машына часу" (аўтаматызацыя).

Выконваючы практычныя заданні, выкладчыкі аргументавалі свой выбар і распрацоўвалі канкрэтныя сцэнары прымянення ШІ для сваіх дысцыплін. Гэта дазволіла не толькі зразумець магчымасці тэхналогіі, але і адразу намеціць шляхі яе адаптацыі ў навучальны працэс.

Асвойваем інструменты: першыя крокі ў промптынгу

Другі занятак быў цалкам прысвечаны практыцы працы з адной з самых даступных і магутных моўных мадэляў - DeepSeek. Удзельнікі пазнаёміліся з інтэрфейсам і ключавымі функцыямі нейрасеткі, а галоўнае - прыступілі да засваення асноў промптынгу (мастацтва фармулёўкі запытаў).

Выкладчыкі на ўласным досведзе даведаліся, як з дапамогай пісьменных запытаў ствараць навучальныя матэрыялы, генераваць кейсы і структураваць інфармацыю. Яны з цікавасцю выконвалі заданні практыкума, спрабуючы "прапампаваць" навык зносін з ШІ, выкарыстоўвалі такія лайфхакі, як "ролевыя мадэлі", "драбненне задачы" і "прадастаўленне кантэксту".

Абодва заняткі паказалі, што купалаўскія выкладчыкі адкрыты, актыўныя і захопленыя новымі магчымасцямі. Яны не проста асвойваюць новыя прылады, а мэтанакіравана шукаюць спосабы зрабіць сваю працу больш прадуктыўнай, творчай і сучаснай.

Праект «ШІасяроддзе» набірае абароты. Наперадзе ўдзельнікаў чакаюць новыя сустрэчы, дзе яны прадоўжаць пагружэнне ў свет штучнага інтэлекту, вырашаючы галоўную задачу - развіваць і ўдасканальваць адукацыйную прастору ўніверсітэта.

Матэрыялы «ШІасяроддзе» можна знайсці на сайце электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» па спасылцы.

Сачыце за анонсамі наступных сустрэч на сайце ўніверсітэта і ў афіцыйным Telegram-канале ГрДУ імя Янкі Купалы!