Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта эканомікі і кіравання. Мэтай «Летняй школы маладога аналітыка - 2025» з'яўляецца фармаванне кадравага рэзерву з ліку перспектыўнай беларускай моладзі, развіццё навыкаў крытычнага мыслення, паглыбленае вывучэнне метадаў аналізу дадзеных і ўмацаванне інтэлектуальнага асяроддзя.
Напрацягу пяці дзён удзельнікаў чакала насычаная праграма: лекцыі і майстар-класы ад вядучых экспертаў краіны, камандная праца над распрацоўкай інавацыйных рашэнняў у ключавых сферах жыцця, публічная абарона праектаў перад аўтарытэтным экспертным журы.