Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца пераможцы і ўдзельнікі конкурсу "ІнНаСтарт", удзельнікі праекта "Студэнт года" са сваімі ідэямі, распрацоўшчыкі ІТ-рашэнняў, прыкладанняў і ботаў, члены студэнцкіх навуковых аб'яднанняў, а таксама ўсе студэнты, зацікаўленыя ў развіцці ўласных праектаў.
Праграма форуму абяцае быць насычанай. Удзельнікаў чакае выстава-конкурс "ПраСтарт-2025", дзе яны змогуць прадэманстраваць свае прататыпы і праектныя рашэнне ў фармаце дыялогу з журы. На мерапрыемстве запланаваны прэзентацыі студэнцкіх навуковых аб'яднанняў і выступленні "Ад ідэі да інавацыйнага бізнесу", а таксама стэндавая сесія для абмену ідэямі, фарміравання каманд і абмеркавання новых ініцыятыў. Кульмінацыяй форуму стане аб'яўленне і ўзнагароджанне пераможцаў выставы-конкурсу «ПраСтарт-2025». Удзельнікі-пераможцы атрымаюць магчымасць прадставіць свае ідэі на XV Рэспубліканскім конкурсе "100 ідэй для Беларусі", форуме "Startup Generation" (ПВТ) і іншых інавацыйных пляцоўках.
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 31 кастрычніка. Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртацца да Алены Апякун па тэлефоне +375 152 395896 ці электроннай пошце opekoun@grsu.by.
 
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы чарговы раз стане цэнтрам маладзёжнай навукі і інавацый. 3 лістапада тут адбудзецца IV Форум інавацый і ідэй "ІнаФэст-2025". Гэта штогадовая пляцоўка, якая аб'ядноўвае студэнтаў, маладых даследчыкаў і распрацоўшчыкаў інавацыйных праектаў.