Сёння, 22 мая, фае галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы напоўнілася чароўнымі гукамі музыкі. Выкладчыкі і студэнты факультэта мастацтваў і дызайну падарылі супрацоўнікам і студэнтам сапраўднае свята ў межах традыцыйнай ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Пад пяшчотныя мелодыі цымбалаў і піяніна купалаўцы пачыналі свой рабочы і навучальны дзень. Такая атмасфера не толькі дорыць добры настрой, але і нагадвае пра прыгажосць нашай нацыянальнай культуры.









