Версия для печати
Пятница, 14 ноября 2025 15:18

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла акцыя «Салодкі пачастунак» у межах тыдня студэнцкага самакіравання

IMG 2840Мерапрыемства адбылося сёння, 14 лістапада, і аб’яднала студэнтаў, выкладчыкаў і кіраўніцтва ўніверсітэта.

Першыя кавалкі торта ад рэктара Ірыны Кітурка дасталіся старшыні Студэнскага савета ўніверсітэта Карыне Місцюк, старшыні прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Вадзіму Гунько, сакратару БРСМ з правамі раённага камітэта «Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» Ягору Бухгароўскаму і студэнту 1 курса філалагічнага факультэта Івану Занько.

Акцыя прашла на ўсіх факультэтах універсітэта, кожны студэнт мог пачаставацца тортам. Гэта мерапрыемства стала не толькі прыемным працягам тыдня студэнцкага самакіравання, але і цудоўнай магчымасцю для ўмацавання сяброўства, пакінуўшы пазітыўны настрой ва ўсіх удзельнікаў.