На факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках Фестывалю мастацтваў дзеці з парушэннямі псіхафізічнага развіцця, паразай цэнтральнай нервовай сістэмы і/ці абмежаванымі магчымасцямі змаглі прадэманстраваць свае таленты і здольнасці. Мерапрыемства прайшло на базе Тэхнапарка ўніверсітэта.