Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 23 Красавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў прыняць удзел у V Адкрытай алімпіядзе па Рэгіянальнай журналістыцы «Медыя і я - 2016»

Кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы арганізуе V Адкрытую рэгіянальную алімпіяду па журналістыцы «Медыя і я – 2016».

Алімпіяда праводзіцца ў два этапы.

Першы этап - завочны (самапрэзентацыя) - пройдзе ў сакавіку-красавіку 2016 года. Для ўдзелу ў ім прымаюцца творчыя працы трох відаў:

- публікацыі (арыгінальныя аўтарскія празаічныя творы, выкананыя ў любым жанры журналістыкі: рэпартаж, замалёўка, нарыс, творчы партрэт, карэспандэнцыя, эсэ, публіцыстычны аповед, а таксама неапублікаваныя аўтарскія матэрыялы за подпісам аўтара);

- арыгінальныя аўтарскія фатаграфіі з абавязковай назвай, выкананыя ў розных жанрах фотажурналістыкі (інфармацыйны: фотанататка, фотазамалёўка, фотарэпартаж, публіцыстычны: фотакарэспандэнцыя, фотанарысы, фотамантаж; дакументальная фатаграфія);

- арыгінальныя аўтарскія відэа працы, выкананыя ў адвольным жанры (інфармацыйная публіцыстыка: нататка (відэасюжэт), інтэрв'ю, рэпартаж, аналітычная публіцыстыка: каментар, агляд, гутарка, дыскусія, ток-шоў, карэспандэнцыя («перадача»); мастацкая публіцыстыка: нарыс, замалёўка; дакументальны тэлефільм).

Творчыя работы павінны адпавядаць адной з намінацый: «Я відавочца», «Такая ёсць гісторыя», «Людзі і творчасць», «Пад вострым вуглом», «Вылучаючыся з натоўпу», «Гэта мне цікава».

Да 20 красавіка 2016 года журы алімпіяды правядзе ацэнку работ канкурсантаў. Па выніках першага этапу журы запросіць канкурсантаў на вочны этап алімпіяды.

Другі этап - вочны - адбудзецца 30 красавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы. У рамках яго ўдзельнікам трэба будзе:

- напісаць сачыненне (тэмы сачыненняў гл. у дадатку);

- выканаць творчае заданне (тэмы заданняў гл. у дадатку).

Для ўдзельнікаў вочнага тура алімпіяды будуць арганізаваны майстар-класы па журналістыцы і кансультацыі па ўступных выпрабаваннях.

Пераможцы алімпіяды пры паступленні ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе на спецыяльнасць "Журналістыка" будуць мець пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.

Заяўкі на ўдзел і творчыя працы неабходна выслаць на e-mail журы (kafedra_zhurnalistiki_grsu@mail.ru, apx-@mail.ru) або па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 319 (кафедра журналістыкі).

Даведкі па тэлефонах: 8 (0152) 73-19-88 (Кіра Мар'янаўна Блудова-Гой, Надзея Ігараўна Наседкіна); 8 (029) 783-82-22 (Кіра Мар'янаўна Блудова-Гой).