Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Жнівень 2024 13:43

Навуковыя веды без межаў: відэалекцыі выпускнікоў «Школы папулярызатара навукі»

photo 5305421256931270851 yНавука і тэхналогіі гуляюць усё больш значную ролю ў нашым паўсядзённым жыцці, што прыводзіць да ўзрослай цікавасці да навуковых ведаў і важнасці іх папулярызацыі сярод шырокай аўдыторыі, уключаючы маладое пакаленне.

Запрашаем купалаўцаў паглядзець серыю відэалекцый выпускнікоў Школы аб распрацоўцы лекаў, біяхакінгу, тэрмаядзернай энергіі, робататэхніцы і многім іншым.

«Школа папулярызатара навукі» была створана з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных даступна і цікава расказваць пра складаныя тэмы.

Відэа выступаў даступныя ў плэйлісце, які будзе рэгулярна абнаўляцца.

Даведачна: «Школа папулярызатара навукі» арганізавана Фестывалем навукі.