28 студзеня ў Мінску праходзіў форум, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны персанальных звестак. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, кіраўнікоў арганізацый і бізнесу, экспертаў у сферы інфармацыйнай бяспекі і абароны звестак, а таксама навуковую супольнасць краіны. Усяго больш за 200 удзельнікаў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца прафарыентацыйная работа. 31 студзеня свае дзверы адчыніць факультэт мастацтваў і дызайну, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, інжынерны факультэт і ваенны факультэт, дзе школьнікі і іх бацькі змагу прыняць удзел у майстар-класе, праслухаць лекцыю аб штучным інтэлекце і пазнаёміцца з творчымі спецыяльнасцямі.
На факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам паглыбленай вышэйшай адукацыі завочнай формы навучання.
З 12 па 25 студзеня 2026 года на факультэце журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава пяты раз адбылася міжнародная Зімовая школа для навучэнцаў па напрамках «Журналістыка» і «Медыякамунікацыі». Гэта кароткатэрміновая адукацыйная анлайн-праграма на рускай мове, арганізаваная для студэнтаў з-за мяжы.
Сёння, 23 студзеня, у ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся семінар, прысвечаны арганізацыі і правядзенню рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену. Мерапрыемства сабрала педагагічных работнікаў, якія будуць задзейнічаны ў якасці арганізатараў.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь паведаміла пра змены ў профільных іспытах для выпускнікоў. Новыя правілы стануць абавязковымі для абітурыентаў, якія плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны ў 2027 годзе.
20 студзеня ў Мацвееўскай сярэдняй школе прайшла прафарыентацыйная сустрэча са старшакласнікамі, якую правялі прадстаўнікі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
20 студзеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылося ўзнагароджанне педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў міжнародных алімпіяд.
20 студзеня ў прасторы па інтарэсах тэхнічнага профілю «Саюз тэхнікі і творчасці» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся семінар «Інжынерная адукацыя: вопыт і перспектывы». Мерапрыемства сабрала навучэнцаў інжынерных класаў гімназіі № 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага горада Гродна і гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнка горада Гродна.
16 студзеня ў Купалаўскім універсітэце прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта мастацтваў і дызайну.
17 студзеня свае дзверы для будучых абітурыентаў адчыняць адразу 4 факультэты ГрДУ імя Янкі Купалы: факультэт псіхалогіі, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, а таксама факультэт фізічнай культуры.
VI Міжнародны конкурс медыяпраектаў – гэта прастора, якая садзейнічае дасягненню 17 Мэт у галіне ўстойлівага развіцця, удзельнікі якога рэалізоўваюць свае ініцыятывы і павышаюць узровень сацыяльнай актыўнасці.
З пачатку студзеня ў карпусах і аўдыторыях Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пануе асаблівая атмасфера – у студэнтаў пачалася зімовая экзаменацыйная сесія. Купалаўцы праходзяць гэты важны перыяд з усёй адказнасцю: старанна рыхтуюцца да іспытаў і імкнуцца паказаць лепшыя вынікі.
З 5 па 6 студзеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы былі арганізаваны лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі, квэсты і квізы ад вопытных выкладчыкаў у рамках шматпрофільнай школы "Купалаўскі старт".
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі», які вызначыў шэраг змяненняў у арганізацыі прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй адукацыі для забеспячэння роўных магчымасцей абітурыентам пры паступленні.
У Гродне рэпетыцыйнае тэсціраванне можна будзе прайсці з 13 студзеня па 19 лютага. У раённых цэнтрах - 23, 24, 25 студзеня і 13, 14, 15 лютага.
Апошні восеньскі месяц 2025 года прыўнёс у жыццё Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы вялікую колькасць мерапрыемстваў, якія асабліва ўплываюць на будучае развіццё ўніверсітэта.
У Купалаўскім універсітэце з 5 студзеня пачне сваю працу зімовы сезон «PROF-Вакацыя», на якім пройдуць розныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя ўсімі факультэтамі ўніверсітэта ў афлайн і анлайн фарматах.
З 3 па 20 снежня ў Жалезнаводску праходзіў педагагічны форум «ПРИЗВАНИЕ. МАЙСТАРСТВА. ДОСВЕД», прысвечаны 100-годдзю філіяла Стаўрапольскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, актыўны ўдзел у якім прыняў педагагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.
24 снежня навучэнцы сярэдняй школы № 39 імя І.Д. Лебедзева наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе пагутарылі з магістрантамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія павіншавалі беларускіх школьнікаў з надыходзячымі святамі.
Сакавік у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стаў месяцам дынамічнага развіцця, значных дасягненняў і актыўнага ўдзелу ў жыцці ўсёй краіны і рэгіёна.
Вясновыя месяцы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы традыцыйна адзначаны высокай актыўнасцю. У красавіку Купалаўскі ўніверсітэт працягнуў актыўную працу ва ўсіх ключавых кірунках – ад навукі і адукацыі да грамадскага жыцця.
Канец снежня – гэта асаблівы час, напоўнены не толькі пераднавагодняй мітуснёй, але і падвядзеннем вынікаў года. Купалаўскі ўніверсітэт таксама вырашыў падвесці вынікі праведзенай працы. Сёння дзелімся з вамі вынікамі прадуктыўнай і шматграннай работы ВНУ ў студзені 2025 года.
Сёння, 23 снежня, у сталічным кангрэс-холе гатэля «Прэзідэнт-Атэль» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў IV Рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код», які сабраў аўтараў найлепшых праектаў з усёй краіны. У лік пераможцаў увайшлі студэнты спецыяльнасці «Журналістыка» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Купалаўскім універсітэце прайшлі чарговыя заняткі праекта «ШІсерада»
З 15 па 17 снежня ў Санкт-Пецярбургу праходзіў фінал Студэнцкага каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні ICPC у Паўночнай Еўразіі, які сабраў больш за 300 каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кіргізіі, Узбекістана і Таджыкістана. У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры каманды студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта». У цэнтры ўвагі ўдзельніцы конкурсу, старшага выкладчыка кафедры журналістыкі Кацярыны Касцюшкі, аказаліся навучальныя квізы – інструмент, які ператварае аўдыторыю ў прастору для даследчага дыялогу і інтэлектуальнага азарту.
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт аб'явіў аб пачатку конкурснага адбору праектаў заданняў, прапанаваных для ўключэння ў рэгіянальную навукова-тэхнічную праграму "Інавацыйнае развіццё Гродзенскай вобласці" на перыяд з 2026 па 2030 гады. Прыём дакументаў працягнецца да 29 снежня.
Экзамен – самы адказны і хвалюючы момант за ўвесь навучальны семестр. Гэта не толькі дэманстрацыя ведаў, але і праверка стрэсаўстойлівасці. Нават самы добры адказ можа вылецець з галавы з-за хвалявання, таму вучэбна-метадычнае ўпраўленне Купалаўскага ўніверсітэта сабрала для вас восем простых правілаў, якія дапамогуць паспяхова здаць любы іспыт.
Заўтра, 17 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе праходзіць трэцяя частка «Прамптынгу», дзе ўдзельнікам раскажуць, «як пасябраваць ідэі, дадзеныя і штучны інтэлект».
Сёння, 15 снежня, стартаваў прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным конкурсе медыяпраектаў "Студэнцкая моладзь у сучасным свеце", арганізаваным Студэнцкім медыяцэнтрам.
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэце эканомікі і кіравання адбыліся сходы, дзе бацькі першакурснікаў атрымалі значную інфармацыю аб залікова-экзаменацыйнай сесіі, сістэме рэйтынгу і магчымасцях творчага развіцця ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
10 снежня адбыўся арганізацыйны сход VIII Фестывалю педагагічных класаў, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі каманд і прадстаўнікі аргкамітэта.
10 снежня ў рамках цыкла публічных дыскусій «Інтэлектуальныя асяроддзі», які праводзіць студэнцкі навукова-даследчы гурток «НіКа», прайшла дыскусія на тэму «Ці быў Янка Купала ў Гродне?».
Старшы выкладчык кафедры журналістыкі Кацярына Касцюшка правядзе конкурс прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта 2025". У рамках мерапрыемства адбудзецца навучальны семінар «Гульня на вынік: тэхналогія квіза ў адукацыйным працэсе медыяспецыяльнасцяў».
Купалаўскі ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых на чарговы занятак праекту «ШІ-асяроддзе», які адбудзецца 10 снежня. На мерапрыемстве ўдзельнікі прадоўжаць разгляд актуальнай тэмы «Промптынг. Што трэба ведаць і ўмець?».
У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца адукацыйны праект “ШІ-асяроддзе”. На гэты раз заняткі ператварыліся ў сапраўдную майстэрню педагагічных магчымасцей.
5 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася рабочая нарада паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Тамбоўскі дзяржаўным універсітэтам імя Г. Р. Дзяржавіна па тэме "Ключавыя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі".
Мерапрыемства праходзіла з 23 па 27 лістапада на базе міжнароднага ўніверсітэта ФПБ «МІПСА».
У ГрДУ імя Янкі Купалы перагорнута чарговая старонка конкурсу прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". Удзельнікам іспыту “Педагагічная майстэрня” стала старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко, якая правяла навучальны семінар, прысвечаны адной з самых актуальных тэм у сучаснай адукацыі – выкарыстанню тэхналогій штучнага інтэлекту.
3 снежня ў Купалаўскім універсітэце пройдзе чарговы занятак у рамках праекту «ШІасяроддзе». Яго тэмай стане пісьменнае фармуляванне запыту да нейрасеткі.
У рамках асваення практычнага боку сваёй прафесіі, студэнты 4 курса юрыдычнага факультэта наведалі Гродзенскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Мерапрыемства прайшло ў суправаджэнні дацэнта кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгора Траццякова.
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася лекцыя доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі навук, загадчыка кафедры гістарычнай інфарматыкі МДУ ім. М.У. Ламаносава Леаніда Бародкіна. Мерапрыемства было арганізавана для студэнтаў спецыяльнасцей «Гісторыя» і «Журналістыка».
27 лістапада 91 абітурыент паспрабаваў свае сілы ў папярэднім этапе ўніверсітэцкай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».
27 лістапада на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла знакавая сустрэча. Госцем мерапрыемства стала Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік філіяла ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" г. Гродна Алена Стальбоўская.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". Заўтра, 27 лістапада, эстафету падхопіць старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко. Тэмай яе семінара стане «ШІ: не можаш забараніць - узначаль».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы актыўна праходзіць цыкл прафарыентацыйных мерапрыемстваў для студэнтаў перадвыпускных і выпускных курсаў. Будучыя спецыялісты інжынернага, фізіка-тэхнічнага факультэтаў і факультэта матэматыкі і інфарматыкі змаглі паразмаўляць з прадстаўнікамі вядучых прадпрыемстваў рэгіёну, каб даведацца актуальную інфармацыю рынку працы.
Галіна Іванаўна Зверава, прафесар, дэкан факультэта культуралогіі, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі культуры Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта правяла заняткі са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка» ў рамках дысцыпліны «СМІ ў палітычным працэсе».
Педагагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта сумесна з Гуманітарным каледжам ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіў маштабную міжнародную ініцыятыву – харэаграфічны праект для магістрантаў з КНР. Магчымасць развіваць прафесійныя навыкі праз мастацтва танца атрымалі студэнты спецыяльнасці "Адукацыйны менеджмент".