Сёння, 17 чэрвеня, у холе другога паверха галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разгарнулася сапраўднае прафарыентацыйнае мерапрыемства. Тут адбыўся Кірмаш вакансій, арганізаваны ў рамках праекту «Вучыся і працуй». Падзея аб'яднала больш за 20 заказчыкаў кадраў і каля 1000 студэнтаў розных спецыяльнасцей.