Перыяд восеньскіх канікулаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы азнаменаваўся маштабным прафарыентацыйным марафонам. Універсітэт адчыніў свае дзверы амаль для 1000 навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій горада Гродна і Гродзенскай вобласці, даўшы абітурыентам унікальную магчымасць знутры пазнаёміцца са студэнцкім жыццём, вызначыцца з напрамкам будучага навучання і зрабіць упэўнены крок насустрач прафесіі.