27 лістапада ў фае галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы ў межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» сваю праграму прадставіў факультэт псіхалогіі. Купалаўцы акунуліся ў атмасферу беларускіх традыцый – ад сямейных абрадаў і народных свят да звычаяў, якія і сёння жывуць у нашых дамах. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў мноства інтэрактыўных пляцовак.