Сярод узнятых праблем былі магчымасці Адукацыйнага партала для паляпшэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў, забеспячэння стабільнага раскладу і сістэмнай працы на працягу навучальнага семестра, арганізацыі харчавання ў навучальных карпусах факультэтаў.
Намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце факультэта псіхалогіі, старшым выкладчыкам кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Антанінай Семак для старастаў быў праведзены псіхалагічны інтэрактыў, накіраваны на фарміраванне лідарскіх якасцей.
Савет старастаў у Купалаўскім універсітэце з'яўляецца сімвалам не толькі студэнцкай аўтаноміі, але і рухавіком сукіравання, які садзейнічае развіццю ўніверсітэцкага асяроддзя і паляпшэнню ўмоў навучання для ўсіх студэнтаў.