Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Сакавік 2025 11:45

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся чарговы занятак Школы кіраўніка

IMG 8963 2Удзельнікі Школы кіраўніка працягваюць спасцігаць навыкі пабудовы дзелавой кар'еры, развіцця асобаснага патэнцыялу кіраўніка і прафесійна-асобаснага самаразвіцця.

Што такое асобасны рост і для чаго ён патрэбен? Тэхналогіі асобаснага росту, значнасць асобаснага росту кіраўніка для эфектыўнага кіравання, бар'еры на шляху прафесійнага росту, навыкі пабудовы дзелавой кар'еры абмеркавалі з прафесарам кафедры ўпраўлення і эканомікі вышэйшай школы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Наталляй Раманчык.

–  Развіццё эмацыйнага інтэлекту, лідарскіх якасцей, здольнасцей да самааналізу і пастаяннага навучання адыгрываюць важную ролю ў паспяховым кіраўніцтве, – падкрэсліла Наталля Віктараўна.

Спікер прадэманстравала прыклады таго, як асабісты рост кіраўніка спрыяе паляпшэнню якасці працы і дасягненню высокіх вынікаў. Калі спыніць асобасны рост – карціна свету закасцянее. У новых сітуацыях кіраўнік будзе прымаць старыя рашэнні, адзначыла яна. Пасля заканчэння заняткаў Наталля Віктараўна пажадала ўсім удзельнікам Школы кіраўніка асобаснага росту і прафесійных поспехаў!