Сустрэча прайшла ў рамках цыкла мерапрыемстваў "Міжнародныя практыкі ў сферы адукацыйнага менеджменту" і вучэбнай дысцыпліны "Адукацыйны менеджмент" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алены Джух.
Праграма візіту была насычанай і дазволіла магістрантам усебакова вывучыць асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу. У ходзе наведвання школы магістранты пазнаёміліся са структурай і спецыфікай работы ўстановы, наведалі навучальныя кабінеты, бібліятэку, STEM-цэнтр і музейны пакой. Таксама яны наведалі навучальныя заняткі па прадметах "Беларуская мова" і "Кітайская мова", дзе ім была прадстаўлена інфармацыя аб прымяненні сучасных педагагічных тэхналогій, лічбавых інструментаў і інавацыйных падыходаў у адукацыйным працэсе.
Прадстаўнікі педагагічнага калектыву школы падрабязна расказалі гасцям аб сістэме кіравання школай, ролі адміністрацыі ў забеспячэнні якасці адукацыі, узаемадзеянні з бацькамі і сацыяльнымі партнёрамі, а таксама аб метадычнай падтрымцы педагогаў. Асаблівую цікавасць у магістрантаў выклікала сістэма пазаўрочнай дзейнасці, накіраваная на развіццё творчых здольнасцей і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў.
У завяршэнні візіту бакі абмяняліся думкамі аб падабенствах і адрозненнях у сістэмах адукацыі Беларусі і Кітая, адзначылі высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу і прафесіяналізм беларускіх педагогаў.
Гэты візіт стаў важным крокам у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванні акадэмічных сувязей у сферы адукацыйнага менеджменту.
 
Група магістрантаў з КНР наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна». Мэтай візіту стала азнаямленне з асаблівасцямі арганізацыі і кіраўніцкай дзейнасці ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама абмен досведам у галіне адукацыйнага менеджменту.










