Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Лістапад 2025 12:09

У Купалаўскім універсітэце прайшла сустрэча з прафесарам з Пскова

изображение viber 2025 10 30 10 08 07 408З 27 кастрычніка па 1 лістапада кафедрай тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі педагагічнага факультэта па праграме "Запрошаны прафесар" быў арганізаваны прыём Андрэя Царова, кандыдата педагагічных навук, дырэктара Цэнтра лячэбнай педагогікі і дыферэнцыраванага навучання горада Пскова.

Праграма візіту была насычанай. Андрэй Цароў правёў са студэнтамі заняткі па пытаннях навучання і выхавання асоб з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі, суправаджэння іх у працэсе сацыялізацыі, выкарыстання сродкаў альтэрнатыўнай і дадатковай камунікацыі.

Для прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі запрошаны прафесар правёў семінар на тэму "Сістэма аказання дапамогі асобам з цяжкімі шматлікімі парушэннямі развіцця на базе ГБОУ "Цэнтр лячэбнай педагогікі і дыферэнцыраванага навучання"". У ходзе актыўнага дыялога бакі абмяняліся вопытам аказання дапамогі асобам з цяжкімі шматлікімі парушэннямі развіцця ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама намецілі шляхі далейшага супрацоўніцтва.

На базе філіяла кафедры ва ўстанове адукацыі «Дзяржаўны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Гродна» Андрэй Цароў правёў семінар на тэму "Правядзенне карэкцыйна-педагагічнай работы з навучэнцамі з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі псіхічнага і (або) фізічнага развіцця", у рамках якога прафесар не толькі расказаў аб вопыце аказання дапамогі навучэнцам з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі псіхічнага і (або) фізічнага развіцця, але і пазнаёміўся з адукацыйным асяроддзем цэнтра для дзяцей дадзенай катэгорыі.

Таксама на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Спецыяльны дзіцячы садок № 5 г. Гродна" Андрэй Цароў правёў семінар на тэму "Арганізацыя адукацыйнага працэсу з выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця" з мэтай удасканалення працэсу праходжання практыкі студэнтаў і правядзення практычных заняткаў. Прафесар падзяліўся вопытам арганізацыі практыкі студэнтаў на базе ДБОУ "Цэнтр лячэбнай педагогікі і дыферэнцыраванага навучання" і пазнаёміўся з вопытам работы педагогаў дзіцячага сада.

У рамках знаёмства з ГрДУ імя Янкі Купалы для Андрэя Царова была праведзена экскурсія ў Музей гісторыі ўніверсітэта.

Вынікам візіту стала сумеснае рашэнне аб працягу супрацоўніцтва паміж кафедрай тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ДБОУ "Цэнтр лячэбнай педагогікі і дыферэнцыраванага навучання".

.