Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 20 Снежань 2025 16:55

Конкурс «Педагог‑інаватар Купалаўскага ўніверсітэта»: навучальны квіз як інструмент мыслення

8G0A8691У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта». У цэнтры ўвагі ўдзельніцы конкурсу, старшага выкладчыка кафедры журналістыкі Кацярыны Касцюшкі, аказаліся навучальныя квізы – інструмент, які ператварае аўдыторыю ў прастору для даследчага дыялогу і інтэлектуальнага азарту.

У час выступлення Кацярына Касцюшка падзялілася ўласнымі напрацоўкамі ў галіне інтэрактыўных заданняў: ад кароткіх бліц-квізаў да комплексных мультымедыйных віктарын, дзе выкарыстоўваюцца тэксты, малюнкі і аўдыёфрагменты. Паводле яе слоў, выкарыстанне квізаў эфектыўна злучае лічбавыя тэхналогіі з камунікатыўным падыходам і адпавядае чаканням сучасных студэнтаў, для якіх інтэрактыўнасць і дынаміка працэсу нярэдка вызначаюць уцягнутасць у навучанне. «Квіз гэта не проста гульня, падкрэсліла яна, гэта фармат, які дазваляе студэнтам вучыцца думаць, шукаць, аналізаваць і рабіць высновы».

Па выніках выступлення Кацярыны Касцюшкі адбылася дыскусія, якая перарасла ў абмен вопытам паміж выкладчыкамі розных спецыяльнасцей. Удзельнікі задавалі Кацярыне Касцюшка пытанні, якія датычацца як педагагічных падыходаў, так і практычных дэталей:

Што падштурхнула вас да выкарыстання квізаў у вучэбнай працы?

Ці выкарыстоўваеце вы пры распрацоўцы квізаў магчымасці ІІ?

– У чым выяўляецца спецыфіка выкарыстання гульнявых механік у працы са студэнтамі гуманітарных і тэхнічных спецыяльнасцяў?

Асаблівы водгук выклікаў каментар старшага выкладчыка кафедры англійскай філалогіі Жанны Караткевіч: «Цалкам падтрымліваю выкарыстанне квізаў у навучанні. Як практыкуючы выкладчык замежнай мовы хачу падкрэсліць патэнцыял гэтай тэхналогіі для комплекснага развіцця маўленчых уменняў студэнтаў».

Чарговы этап конкурсу "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта" зноў паказаў: інавацыі ў адукацыі нараджаюцца там, дзе выкладчыкі не баяцца эксперыментаваць і шукаць новыя формы ўзаемадзеяння са студэнтамі. І квіз як інструмент сучаснага выкладчыка становіцца адным з мастоў паміж традыцыяй і лічбавай будучыняй універсітэцкай адукацыі.