Многія выпускнікі праходзілі практыку ці ўжо працуюць у арганізацыях, у якія былі размеркаваны. Таксама гарантаванае першае працоўнае месца атрымалі 25 выпускнікоў платнай формы навучання.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў менавіта для Гродзенскай вобласці, пацвярджаючы той факт, што моцныя рэгіёны - моцная краіна. Больш за 86 працэнтаў выпускнікоў размеркаваны на прадпрыемствы, у арганізацыі і ўстановы адукацыі Гродзенскай вобласці.
Выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта запатрабаваны ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці. Больш за 40% з іх будуць працаваць у сістэме адукацыі, а сямёра пачнуць сваю кар'еру ў НДЦ "Зубраня". Выпускнікам, якія атрымалі накіраванне на педагагічную работу, выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён, зыходзячы з памеру месячнай стыпендыі, назначанай у апошнім перад выпускам семестры.
Амаль 27,5% выпускнікоў - выпускнікі 13 інжынерных спецыяльнасцяў. У мэтах узмацнення практыка-арыентаванай падрыхтоўкі інжынерных кадраў універсітэт ажыццяўляе цеснае ўзаемадзеянне з арганізацыямі-заказчыкамі рэальнага сектара эканомікі.
Асноўныя заказчыкі кадраў - Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", Гродзенская рэгіянальная мытня, ААТ "Белкард", ГРУПЭ "Гроднаэнерга", Гуманітарны каледж УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", РУВП "Белмедпрэпараты", ААТ "Гродна Азот", ТАА "Азаці", ТАА "ІнтэксСофт", ААТ "Гродзенскі механічны завод", СУП "АзотСэрвіс", ДУ "Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый г. Гродна", ТАА "СЕНЛА ГРУП", ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", Пракуратура Гродзенскай вобласці, ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы.
Важна адзначыць, статус маладога спецыяліста пры размеркаванні дае права на першае працоўнае месца і сацыяльныя гарантыі па калектыўным дагаворы. Наймальнікі і мясцовыя ўлады могуць выплачваць матэрыяльную дапамогу і кампенсаваць выдаткі на жыллё. Важнае новаўвядзенне 2024: права на штомесячны падатковы вылік у памеры 860 рублёў (арт. 209 НК), што павялічвае рэальны даход.
Усяго ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2026 годзе выпускаецца больш за дзве тысячы чалавек. Гарантаванае першае працоўнае месца і статус маладога спецыяліста атрымалі 866 выпускнікоў дзённай бюджэтнай формы I ступені вышэйшай адукацыі і паглыбленай вышэйшай адукацыі - гэта 100% паказчык размеркавання студэнтаў. З іх 72 чалавекі навучаліся па мэтавай дамове, гэта значыць загадзя вызначыліся з месцам будучай працы.











