Штаб працоўных спраў ВА ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта атрымаў пуцёўку для працы на сацыяльна-значных аб'ектах Рэспублікі Беларусь у трэцім працоўным семестры 2025 года, які прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
– На сённяшні дзень ужо працаўладкавана 118 купалаўцаў, якія працуюць у складзе 12 студэнцкіх атрадаў розных напрамкаў, уключаючы сэрвіснае, вытворчае і педагагічнае. Гэтыя студэнты не толькі актыўна ўдзельнічаюць у працоўнай дзейнасці, але і дэманструюць высокі ўзровень адказнасці і прафесіяналізму. Іх гатоўнасць да працы і імкненне да новых дасягненняў натхняюць. Вельмі сімвалічна, што адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбылося ў дзень працы. Купалаўцы гатовы да новага семестра! Толькі разам! Толькі наперад, – падзяліўся сакратар ВА ГА «БРСМ» установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Ягор Бухгароўскі.
Працоўны семестр дае унікальную магчымасць для студэнтаў не толькі зарабіць, але і набыць новыя веды, навыкі і жыццёвы вопыт, які будзе карысны ў іх будучай кар'еры. Мы ўпэўнены, што купалаўцы справяцца з пастаўленымі задачамі і ўнясуць значны ўклад у сацыяльнае развіццё нашай краіны!