4 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце адбылася акцыя, прысвечаная памяці тых, хто ўнёс неацэнны ўклад у развіццё ўніверсітэта. Сябры прафсаюзнага камітэта працаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы сабраліся, каб ушанаваць памяць былых супрацоўнікаў, выказаць сваю падзяку і павагу да іх працы. У рамках Года добраўпарадкавання яны правялі прыборку магіл, што стала сімвалам павагі да мінулага і асновай для будучыні.