Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Жнівень 2025 12:07

Купалавец прымае ўдзел у пятым сезоне тэлепраекта «Фактар.BY»

photo 2025 08 27 10 20 17На днях стартавалі здымкі юбілейнага, пятага сезона тэлепраекта «Фактар.BY». Удзел у ім прымае і Мікіта Нядзелкоўскі – навучэнец Тэхналагічнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта.

Мікіта – актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў, якія праходзяць у каледжы. Таксама хлопец ужо мае досвед удзелу ў падобных конкурсах: ён заняў другое месца ў тэлешоў «Міленіум» і «Кубак сяброўства» на тэлеканале «Беларусь 3», а таксама трэцяе месца ў тэлепраекце «Гатовы да эфіру» на RU.TV.

– Я марыў патрапіць на такі маштабны тэлепраект краіны. Гэта шанц прапампаваць навыкі публічных выступленняў і каманднай работы ва ўмовах высокай канкурэнцыі. Сустрэчы з прафесіяналамі, абмен практыкамі, новыя знаёмствы - для мяне вялікі вопыт у жыцці і творчай кар'еры, – падзяліўся эмоцыямі Мікіта Нядзелкоўскі.

Падтрымаем купалаўца разам!