Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Верасень 2025 11:23

Запрашаем купалаўцаў да ўдзелу ў новым сезоне агульнанацыянальнага праекту «Народная пяцігодка»

photo 2025 09 02 10 49 231 верасня, у Дзень ведаў, стартаваў новы сезон агульнанацыянальнага праекта "Народная пяцігодка".

Даследаванне будзе праводзіцца з 1 па 14 верасня і прадугледжвае выкарыстанне некалькіх методык: збор ананімных прапаноў і ініцыятыў грамадзян, анлайн-апытанне па анкеце, якая складзена з улікам вынікаў першай Нацыянальнай школы рэктараў, а таксама бліц-апытанне аб тым, з якім настроем дзеці адправіліся ў школу.

Навацыі праекта дазволяць больш сістэмна і глыбока вывучаць грамадскую думку, удасканальваць сістэму камунікацыі грамадства і дзяржавы для прыняцця сацыяльна значных рашэнняў.

Усе жадаючыя, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць падзяліцца сваім меркаваннем, перайшоўшы на анлайн-платформу па спасылцы.

Атрыманыя вынікі адаб'юцца на створанай інтэрактыўнай "цеплавой карце" актыўнасці ўдзельнікаў у разрэзе рэгіёнаў. Будуць прадстаўлены таксама рэйтынг найбольш папулярных тэматык, інфармацыя аб рэалізаваных грамадзянскіх ініцыятывах, вынікі задзейнічання праекта ў дасягненні стратэгічных нацыянальных прыярытэтаў і іншыя навацыі, якія павінны павысіць яго функцыянальнасць і прывабнасць для шырокай грамадскасці.