Удзельнікаў чакаюць займальныя спаборніцтвы: кароткая дыстанцыя "Слалам" на байдарках, спартыўная эстафета, валейбол, перацягванне каната і многае іншае. Каманды вызначаць, хто лепш уладкуе лагер і прыгатуе абед у палявых умовах, а таксама пазмагаюцца ў музычным квізе. Пераможцы прадставяць Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім фестывалі працуючай моладзі "Алімп-2026".
Для ўдзелу неабходна падаць папярэднюю заяўку ў абласны камітэт ГА "БРСМ" да 21.07.2026 уключна па электронным адрасе grodno_ok@brsm.datacenter.by. Каманды фарміруюцца з маладых людзей ва ўзросце ад 18 гадоў.
Паспейце зарэгістравацца і падарыць сабе незабыўныя ўражанні!