Сёння, 25 мая, на пляцоўцы чытальнай залы навуковай бібліятэкі пачала працу інтэрактыўная графічная майстэрня, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі старажытнага перапісчыка, пазнаёміцца з абрысамі старажытных славянскіх азбук, глаголіцы і кірыліцы. На гэтай лакацыі размешчана і выстава «Святло славянскай кнігі», падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.
26 мая ў 15.30 у 218 ауд. адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя «Спачатку было СЛОВА» і інтэлектуальная гульня «Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія». 27 мая стартуе анлайн-алімпіяда па стараславянскай мове.
Шчыра запрашаем купалаўцаў, якія цікавяцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьменства, славянскімі мовамі і літаратурамі, прыняць удзел у мерапрыемствах!