Сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі распачалiлетні палявы сезон. Разам з супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея яны правялі раскопкі на месцы сярэднявечнага паселішча на поўнач ад Гродна
Работы вяліся пад кіраўніцтвам вопытных прафесіяналаў – загадчыка аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Алены Касюк і дацэнта і загадчыка філіала кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Гаршкова. Галоўнай задачай было не толькі знайсці новыя дадзеныя аб сярэднявечным паселішчы, але і захаваць ўчасткі, пашкоджаныя чорнымі капальнікамі.
Першыя знаходкі ўразілі. Археалагічнай лабараторыі ўдалося знайсці матэрыялы Х-ХІІ стст.: фрагменты керамічных начынняў, гліняную абмазку і, самае цікавае, скроневыя кольцы, якія паказваюць на высокі статус жыхароў паселішча.
Сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі ўпэўненыя, што далейшыя раскопкі дазволяць па-іншаму паглядзець на старажытную Гродзеншчыну.
