Дацэнт кафедры беларускай філалогіі Нона Шандроха выступіла ў пленарнай частцы прэзентацыйнага форума «“Сумоўя аснова – жывое слова…”: традыцыі і патэнцыял прафесійнага камунікавання ў фармаце навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”».
Купалавец удзельнічала ў мерапрыемстве па запрашэнні рэдакцыі навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”».
Нона Шандроха выступіла с навуковым дакладам «Метадычны аналіз школьнага ўрока беларускай мовы ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу і “Методыкі роднай мовы” Якуба Коласа: рытарычны аспект».
Настаўніцкай аўдыторыі была актуалізавана надзённасць першага ў галіне айчыннай методыкі беларускай мовы даследавання Якуба Коласа (К.М. Міцкевіча) «Методыка роднай мовы» (1930г.), паказана суаднесенасць выказаных яшчэ ў мінулым стагоддзі Коласам-метадыстам ідэй з сучаснымі ідэямі кампетэнтнаснага падыходу ў школьным моўным навучанні, а таксама дадзены метадычныя парады па эфектыўнасці правядзення і аналізе школьнага ўрока беларускай мовы.
Мерапрыемства, прымеркаванае да Года якасці, было праведзена на базе Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа па ўзгадненні з галоўным упраўленнем адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.