У межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў Купалаўскім універсітэце адбылося музычнае свята. Эстафету пераняў факультэт мастацтваў і дызайну: студэнты і выкладчыкі падрыхтавалі праграму, у якой народныя матывы арганічна спалучыліся з сучасным гучаннем.