Пункт збору школьных прыладаў для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў і дзяцей-сірот будзе працаваць у Купалаўскім універсітэце да 31 жніўня.
Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Збяром дзяцей у школу" заклікае далучыцца першасная арганізацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. У рамках акцыі прымаюцца канцылярскія тавары: альбомы для малявання, сшыткі, ручкі, алоўкі, школьныя пеналы, пластылін, каляровая папера, фарбы і пэндзлі для малявання. Усе сабраныя школьныя прыналежнасці будуць перададзеныя навучэнцам школ горада Гродна.
Пункт збору канцылярскіх тавараў для школьнікаў адкрыты ў кабінеце 224 навучальнага корпуса па вул. Ажэшкі, 22. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 73 19 09.
