Навучальны семінар правялі для педагагічных работнікаў, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыі і правядзенні рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену ў аўдыторыях.
Галоўная мэта семінара - якасна падрыхтаваць педагагічных работнікаў і ўпаўнаважаных асоб да правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену. Важна, каб людзі, задзейнічаныя ў арганізацыі і правядзенні рэпетыцыі ЦЭ, дакладна разумелі, што і як трэба рабіць на ўсіх этапах РЦЭ і няўхільна прытрымліваліся атрыманых інструкцый. У аўдыторыях будуць працаваць 290 педагогаў з устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна.
4 лютага адбудзецца семінар для арганізацыйных камісій карпусоў пункта правядзення РЦЭ Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Даведка
У 2025 годзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамена па ўсёй краіне праводзіцца 8 лютага. У пункце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для ўдзелу ў РЦЭ ў перыяд з 23 па 26 снежня 2024 года зарэгістравана 1638 навучэнцаў 11 класаў Кастрычніцкага раёна горада Гродна.