Купалаўцы паспяхова будуюць навуковую кар'еру, дасягаюць новых вышынь у даследаваннях і ўносяць уклад у развіццё не толькі ўніверсітэта і рэгіёна, але і ўсёй краіны.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Біялогія" прысвоена Анастасіі Саковіч, кандыдату біялагічных навук, дацэнту кафедры сістэмнай біялогіі.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Гісторыя" прысвоена Аляксандру Хаванскаму, кандыдату гістарычных навук, дацэнту цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін.