
За званне «Лепшай групы» будуць змагацца 5 факультэтаў: факультэт псіхалогіі, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама інжынерны, філалагічны і фізіка-тэхнічны факультэты.
Учора, 9 красавіка, пачаўся завочны этап конкурсу - каманды пазмагаліся за званне самай спартовай групы ў намінацыі «Спорт аб'ядноўвае». Акрамя таго, ёсць інтэлектуальны і праектныя конкурсы, а таксама ўдзельнікі рыхтуюць відэаролікі.
Хто ж стане «Лепшым гуртом універсітэта – 2025 года» мы даведаемся ў фінале, які адбудзецца 17 красавіка. Пажадаем камандам удачы!