Удзел у падзеі прыняў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. У рамках работы семінара прарэктары вышэйшых навучальных устаноў, начальнікі навукова-даследчай часткі, навукова-даследчага сектара наведалі вучэбна-лабараторны корпус Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзе азнаёміліся з інавацыйнымі распрацоўкамі. Купалаўскі ўніверсітэт прадставіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько.