Грамадзянска-патрыятычная акцыя "Дарогамі Перамогі - Вызваленне Гродзенскай вобласці" прысвечана вызваленню Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы штогод напярэдадні Дня Перамогі.
Мэта акцыі - уцягнуць шырокія масы моладзі ў мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня Перамогі, фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.
2022 год
Тэатралізаваны конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай перамозе прысвячаецца…" адбыўся ў рамках праекта "Дарогамі Перамогі".
Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: "Эстрадны вакал" (індывідуальныя выканаўцы) і "Сцэнічнае слова". Удзельнікі выканалі адзін твор ваеннай тэматыкі аб гераічных старонках гісторыі, героях і падзеях Вялікай Айчыннай вайны, Вялікай Перамогі ў выглядзе вакальнага нумара і прачытання верша.
Па выніках конкурсных іспытаў пераможцамі ў намінацыі "Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)" сталі студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Марыя Бірукова і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Дзіяна Грышчук; 2 месца заняла Лізавета Дазорцава, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а 3 месца ў студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта - Ангеліны Янкелайць.
У намінацыі «Сцэнічнае слова» 1 месца падзялілі паміж сабой Анастасія Куджма, студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання, і дуэт Арцукевіч Вікторыі, студэнткі 1 курса педагагічнага факультэта, і Дар'і Маёравай, студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта. 2 месца заняла Вікторыя Арцукевіч, студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта. Дыпломам 3 ступені быў узнагароджаны Мікіта Хмяльніцкі, студэнт 1 курса педагагічнага факультэта.
Спецыяльнымі намінацыямі ад журы былі адзначаны:
- «За волю да перамогі» - Уладзімір Лісавец, студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
- «За творчую арыгінальнасць» - Дыяна Сарока, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта.
- «Сцэнічны вобраз» – Дар'я Лёгкая, студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта.
- «За эмацыйнасць і шчырасць» - Варвара Міладоўская, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта і Міхаіл Іёнаў, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта.
Дзякуем канкурсантам за іх цікавыя выступленні. Жадаем поспехаў у творчасці!
2021 год
У ГрДУ імя Янкі Купалы свае творчыя нумары прэзентавалі ўдзельнікі тэатралізаванага конкурсу ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай Перамозе прысвячаецца…".
Студэнты і навучэнцы прадставілі на конкурс вакальныя і паэтычныя нумары, а таксама тэатральныя пастаноўкі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Нумары ацэньваліся па такіх крытэрыях, як адпаведнасць тэматыцы конкурсу, узровень выканальніцкага майстэрства, складанасць рэпертуару, артыстычнасць і сцэнічная культура, а таксама сцэнічны касцюм. Журы вызначыла пераможцаў у некалькіх намінацыях.
У намінацыі "Эстрадны вакал" сярод індывідуальных выканаўцаў лепшым быў прызнаны нумар прадстаўніка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Івана Вайтовіча. На другім месцы апынулася студэнтка юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Карына Маляўская, а на трэцім – навучэнка Гуманітарнага каледжа Ульяна Амельчанка. Сярод ансамбляў у намінацыі "Эстрадны вакал" перамог самадзейны калектыў фізіка-тэхнічнага факультэта, у склад якога ўвайшлі студэнты Анастасія Бобніс, Дзіяна Аплевіч і Іван Лапа. Другое месца заняў ансамбль Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. І ў намінацыі “Сцэнічнае слова” перамогу атрымала студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Віялета Шаблінская. Другое месца журы прысудзіла навучэнцу Гуманітарнага каледжа Захару Лукашыку. Трэцяе месца заняў тэатральны гурток юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Як паабяцалі арганізатары, у якасці дадатковага заахвочвання для ўсіх удзельнікаў конкурсу будзе арганізавана экскурсійная паездка па мясцінах баявой славы нашай краіны.
Тэатралізаваны конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай перамозе прысвячаецца…" быў арганізаваны і праведзены аддзелам падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў, Каардынацыйным студэнцкім саветам і студэнцкім самакіраваннем факультэтаў, пярвічнай арганізацыяй ГА «БРСМ» і прафсаюзным камітэтам студэнтаў.
2020 год
У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя відэафільма аб вызваленні вобласці і Гродне
2019 год
«Дарогамі Перамогі» прайшлі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы
Амаль 2 000 чалавек сталі ўдзельнікамі акцыі ГрДУ імя Янкі Купалы "Дарогамі Перамогі"
У адпаведнасці з Пастановай № 209 СНК БССР "Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў заходніх абласцях Беларусі" ад 22 лютага 1940 г. быў створаны Гродзенскі настаўніцкі інстытут. На двух аддзяленнях - беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры і фізіка-матэматычным - рыхтавалі настаўнікаў 5-7 класаў няпоўнай сярэдняй школы.
Першым дырэктарам інстытута быў С.Я.Раскін, спецыяліст па гісторыі і методыцы выкладання хіміі. На першы курс было прынята больш за 100 студэнтаў. Заняткі ў інстытуце пачаліся 7 сакавіка 1940 г. Праіснаваў Грозенскі настаўніцкі інстытут нядоўга. Нямецка-фашысцкія захопнікі, якія акупіравалі горад на наступны дзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, знішчылі абсталяванне і навучальныя кабінеты, у памяшканні інстытута арганізавалі шпіталь. 15-тысячны фонд бібліятэкі быў спалены. Многія выкладчыкі і студэнты ваявалі на фронце, удзельнічалі ў партызанскім руху. Пасля вызвалення Гродна ў ліпені 44-га пачалася падрыхтоўка да адкрыцця педінстытута.
На аснове распараджэння Савета Народных Камісараў СССР ад 20 кастрычніка 1944 г. Гродзенскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны. Дырэктарам інстытута быў прызначаны М.В. Уласавец.
Педагагічны інстытут у 1944 г. меў тры факультэты – фізіка-матэматычны, літаратурны і замежных моў. На першых двух адразу ж былі арганізаваныя завочныя аддзяленні.
У жніўні 1949 г. на пасаду дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута быў зацверджаны І.М. Малюкевіч.
У 1954-1955 гг. была праведзеная рэарганізацыя інстытута. Адкрыўся гістарычны факультэт, прызваны забяспечыць падрыхтоўку настаўнікаў гісторыі.
Вялікі ўнёсак у развіццё Гродзенскага педагагічнага інстытута зрабіў Д.С. Маркоўскі, які ўзначаліў яго восенню 1955 г.
У 1964 г. быў створаны біёлага-хімічны факультэт. У 1969 г. у інстытуце была арганізаваная аспірантура. Першыя наборы ў яе праводзіліся па наступных спецыяльнасцях: беларуская мова, гісторыя СССР, матэматычны аналіз, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, методыка выкладання матэматыкі.
Дзейнасць Гродзенскага педагагічнага інстытута была накіраваная на падрыхтоўку настаўнікаў высокай кваліфікацыі. На вырашэнне менавіта гэтай задачы, якая разглядалася ў кантэксце стварэння кадравага патэнцыялу асветы і культуры, фарміраванні атрада інтэлігенцыі ў заходнім рэгіёне Беларусі, была зарыентавана ўся навучальна-выхаваўчая і навуковая праца.
У 1973 г. на пасаду рэктара ГПІ уступіў А.В. Бадакоў. Да 1978 г. было завершанае выкананне шэрагу мерапрыемстваў, якія дазволілі істотна ўдасканаліць навучальна-выхаваўчую і навукова-даследчую дзейнасць нашай вну.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (ГрДУ) быў заснаваны ў 1978 г. на базе педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Пастанова Савета Міністраў СССР пра арганізацыю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта была прынятая 24 чэрвеня 1977 г. Першы ўніверсітэцкі набор быў ажыццёўлены ў верасні 1978 г. Рэктарам ГрДУ быў прызначаны А.В. Бадакоў.
Адкрыццё ў канцы 70-х гадоў першага ў Заходняй Беларусі ўніверсітэта адлюстравала дасягненне рэспублікай даволі высокага ўзроўню эканамічнага і культурнага развіцця. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя паставіла пытанне пра падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі для высокатэхналагічных вытворчасцей і педагогаў для масавай школы, здольных арганізаваць навучанне, адпаведнае новым патрабаванням.
На час адкрыцця ўніверсітэта ў яго структуры было 5 факультэтаў: матэматычны, фізічны, гістарычны, філалагічны і факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання. Працаваў факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з двума аддзяленнямі: будучых педагогаў і будучых даследчыкаў, а таксама факультэт маладых настаўнікаў-стажораў. Дзейнічалі 25 кафедраў і курс грамадзянскай абароны. З 1 верасня пачалі працу дзве новыя кафедры: дыферэнцыяльных ураўненняў і дзяржавы і права.
Прыкметная роля адводзілася паспяховасці студэнтаў. Нароўні з навучальна-выхаваўчай працай вялікае значэнне надавалася грамадскай працы, якой кіравала партыйная арганізацыя інстытута. У цэнтры ўвагі была таксама навучальная і побытавая дысцыпліна студэнтаў. Атрымаў далейшае распаўсюджанне інстытут куратарства.
Асаблівае развіццё атрымаў летні працоўны рух. Праца ў складзе студэнцкага будаўнічага атрада (СБА) спрыяла фарміраванню грамадзянскасці, выхоўвала пачуцці адказнасці і калектывізму. Удзельнікі СБА такім чынам атрымлівалі магчымасць папоўніць свой небагаты бюджэт.
У 1978-1979 навучальным годзе навучальны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўлялі 236 выкладчыкаў, з іх 3 доктары навук, у тым ліку 1 прафесар, 101 кандыдат навук, у тым ліку 60 дацэнтаў і старшых навуковых супрацоўнікаў.
У 1978 г. пры гістарычным факультэце было адкрыта аддзяленне правазнаўства, на базе якога з 1981 года распачаў сваю працу факультэт правазнаўства.
Напачатку 80-х гадоў пошукі новых форм і метадаў працы маладога ўніверсітэта завяршыліся фарміраваннем яго структуры, якая адпавядала галоўным напрамкам навучальна-выхаваўчай і навуковай працы.
У 1984 г. аднавіў працу факультэт біялогіі і хіміі.
У 1988-1989 навучальным годзе на 7 факультэтах: філалагічным, матэматычным, фізічным, гістарычным, біялагічным, правазнаўства, педагогікі і методыкі пачатковага навучання займаліся 2250 студэнтаў стацыянарнага навучання, 1750 – завочнага і 312 – вячэрняга. Універсітэт рыхтаваў кадры па 9 спецыяльнасцях і 16 спецыялізацыях.
На працягу 10 гадоў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт не насіў імя Янкі Купалы. І толькі 13 верасня 1988 года пастановай Савета Міністраў БССР па хадайніцтве партыйнай і камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта ГрДУ было зноў прысвоена імя Янкі Купалы.
У 1989 г. быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання, якія рыхтаваў настаўнікаў фізічнага выхавання для агульнаадукацыйных школ.
Завяршальным этапам рэфармавання структуры ГрДУ ў 1980-я гады стала адкрыццё ў 1989 г. на базе філалагічнага факультэта аддзялення польскай мовы і літаратуры. Гэта было прадыктавана часам – ажыццяўленнем нацыянальнай дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.
У 1990 г. са складу фізічнага факультэта вылучылася яго вытворчае крыло ў самастойны інжынерны факультэт.
У 1991 г. ва ўніверсітэце адкрываецца факультэт беларускай філалогіі і культуры.
Напачатку 1994 года да выканання абавязкаў рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыступіў прафесар Леанід Мікалаевіч Ківач. У 1966 годзе ён скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1993 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне ступені доктара фізіка-матэматычных навук. Новы рэктар прапанаваў праграму, мэтай якой было пераўтварэнне ВНУ, пераважна педагагічнага кірунку, у шматпрофільны ўніверсітэт – цэнтр адукацыі, навукі і культуры Заходняй Беларусі.
У першай палове 1994 г. ажыццёўлена аб'яднанне і перапрафіляванне факультэтаў: інжынерны і фізічны факультэты аб'ядналіся ў інжынерна-фізічны, аддзяленні правазнаўства і міжнародных адносін – у факультэт права і эканомікі, з філалагічнага факультэта ў самастойны факультэт вылучылася аддзяленне замежных моў. Што да біялагічнага, гістарычнага факультэтаў, факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання, то яны былі пераназваныя ў факультэты біялогіі і экалогіі, гісторыі і культуры, псіхалогіі і педагогікі.
У 1997 г. факультэт права і эканомікі быў рэарганізаваны ў юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі і кіравання, а факультэт замежных моў на правах аддзялення ўвайшоў у склад філалагічнага факультэта.
У верасні 1997 года да кіраўніцтва Гродзенскім універсітэтам прыйшоў прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч, які працаваў да гэтага прарэктарам па навуковай працы. У 1974 годзе ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1995 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне ступені доктара фізіка-матэматычных навук. З першых дзён дзейнасці на новай пасадзе Сяргей Аляксандравіч праявіў сябе як дасведчаны палітык, умелы арганізатар і гаспадарнік, якому добра вядомыя як агульныя праблемы развіцця адукацыйнага працэсу, так і болевыя кропкі ўніверсітэцкага жыцця. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе ў склад універсітэта ўключаны Інстытут паслядыпломнай адукацыі. У перыяд з 2001 па 2006 год у склад ГрДУ былі ўключаныя 4 каледжы: Тэхналагічны, Ваўкавыскі, Лідскі, Гуманітарны.
З 2005 па 2013 рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў Яўгеній Аляксеевіч Роўба, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук. Пад яго кіраўніцтвам ва ўніверсітэце пашырыўся пералік спецыяльнасцяў і спецыялізацый. Створаны ваенны факультэт, інжынерна-будаўнічы факультэт, факультэт турызму і сэрвісу, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Сістэма менеджмента якасці атрымала нацыянальны і міжнародны сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням ISO 9001 і ISO 9001: 2008.
У 2010 годзе ўніверсітэту была ўручана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь універсітэту прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі. А ў 2011 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзін з першых сярод ВНУ Рэспублікі Беларусь атрымаў пасведчанне аб акрэдытацыі Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на аснове ацэнкі вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
З 1 сакавіка 2013 года рэктарам універсітэта прызначаны Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, дацэнт, доктар педагагічных навук. У гэтым жа годзе сваю працу пачаў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і стаў пераемнікам ўсіх правоў і абавязкаў факультэта гісторыі і сацыялогіі і факультэта турызму і сэрвісу, уключыўшы ў свой склад дзве кафедры філалагічнага факультэта: кафедру журналістыкі і кафедру лінгвістычнага забеспячэння міжкультурных камунікацый. Таксама ў 2013 годзе аднавіў сваю працу факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Пад кіраўніцтвам А.Д. Караля ажыццяўляецца паспяховае функцыянаванне навукова-адукацыйнага цэнтра. Так, у 2014 годзе ўніверсітэт увайшоў у чацвёрку ВНУ Міністэрства адукацыі, які ўжо ў першым туры цалкам выканалі план бюджэтнага набору.
У 2014 годзе распрацавана і ўкаранёна інтэграваная сістэма індывідуальных і кафедральных рэйтынгаў. Таксама ўніверсітэт паспяхова прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю на адпаведнасць тыпу класічнага ўніверсітэта, пацвердзіўшы свой статус.
Адукацыйны партал універсітэта ў 2014 годзе атрымаў інтэрнэт-прэмію «Тibо» у намінацыі «Адукацыя і навука», а ў 2015 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы дамогся другога месца сярод нацыянальных ВНУ ў міжнародным рэйтынгу Webometrics і ўвайшоў у дзесятку лепшых ВНУ краіны па асноўных паказчыках дзейнасці.
У сакавіку 2016 года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў сузаснавальнікам першага ў Беларусі Інавацыйнага медыйнага кластара. Праца структуры накіравана на інавацыйнае развіццё канкурэнтаздольнай інфармацыйнай прасторы Гродзенскай вобласці за кошт фарміравання эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый адукацыі, навукі і вытворчасці.
У 2016 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Адпаведнае Рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі зацверджана пастановай № 293 ад 8 красавіка 2016 года.
29 верасня 2017 году Андрэй Дзмітрыевіч Кароль быў прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 7 снежня 2017 года на пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначана Ірына Фёдараўна Кітурка, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.