Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: рэктар Універсітэта ў Беластоку (Польшча)
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 27.01.2010 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 19 жніўня 1951 годзе ў Мельніку (Рэспубліка Польшча). У 1975 годзе скончыў філасофска-педагагічны факультэт універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані па спецыяльнасці “Педагогіка”. У 1983 годзе на педагагічным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта адбылася абарона яго кандыдацкай дысертацыі. У 1993 годзе – абарона доктарскай дысертацыі па грамадскай педагогіцы і сацыялогіі сям’і. У 2001 годзе Ежы Нікітаравічу было прысвоена вучонае званне прафесара. З 1997 года прафесійная дзейнасць Ежы Нікітаравіча звязана з універсітэтам ў Беластоку. З 2005 па 2012 г. займаў пасаду рэктара ўніверсітэта. Член Польскага педагагічнага грамадства, International Academy of National Minorites Research, Камітэта педагагічных навук Акадэміі навук Польшчы, кіраўнік групы педагогікі культуры і міжкультурнай адукацыі пры Камітэце педагагічных навук Акадэміі навук Польшчы, рэцэнзент і эксперт Дзяржаўнай камісіі па акрэдытацыі Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы, член Міжнароднага навуковага савета часопіса-штоквартальніка “The Educational Review”, член навуковага рэдакцыйнага камітэта “Encyklopedii Pedagogicznej XXI wieku” (“Педагагічнай энцыклапедыі XXI стагоддзя”), член рэдакцыйнага савета штогодніка “Pogranicze. Studia Społeczne”, член рэдакцыйнага савета часопіса для маладых выкладчыкаў “Europejczycy”, кіраўнік па спецыялізацыі настаўнікаў, кіраўнік савета стыпендыяльнай праграмы Таварыства на карысць эстэтычнай адукацыі, член навуковага савета польска-французскага фонду новых дэмакратычных практык імя Мішэля Мантэня. Навуковыя інтарэсы: педагогіка, сацыялогія сям'і, рэгіянальная адукацыя, міжкультурная адукацыя. У цяперашні час кіруе даследаваннем у межах праекта “Polskie dziedzictwo kulturowe w nowej Europie” (Культурная спадчына Польшчы ў новай Еўропе). Аўтар 5 манаграфій. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2010 годзе. У цяперашні час з'яўляецца загадчыкам кафедры міжкультурнай адукацыі Універсітэта ў Беластоку.