Вучоная ступень: доктар тэхнічных навук
Вучонае званне: прафесар, акадэмік НАН Беларусі
Пасада на момант прысваення звання: загадчык лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэнняў НАН РБ
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №4 ад 30.10.2009 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў г. Орша Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1959 г. у Аддзеле механікі палімераў (з 1969 года Інстытут механікі металапалімерных сістэм) АН БССР, з 1967 года – загадчык лабараторыі, з 1969 года – намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1979-1982 гадах – в.а. дырэктара, з 1982 года – дырэктар інстытута, адначасова ў 1987-1992 гады – член Прэзідыума АН БССР. У 1990-2006 гады – дырэктар, з 2006 г. – загадчык лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі. З 1991 года – галоўны рэдактар часопіса “Трэнне і знос”. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, больш за 150 вынаходак. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыенных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку (1972), ордэна Знак Пашаны (1981). Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2009 годзе.